Мінскае "Юнацтва" сёння прадоўжыць выступленне ў хакейнай Лізе чэмпіёнаў. У пятым туры групавога этапа беларусы ў Фінляндыі сустрэнуцца з клубам ТПС. Каманды дзеляць трэцяе і чацвёртае месцы ў квартэце B. А каб апынуцца ў плэй-оф, трэба падняцца як мінімум на другі радок. Пакуль жа ў лідарах нямецкі "Мюнхен" і шведскі "Мальмё". Прамая трансляцыя матча ТПС - "Юнацтва" пачнецца ў 18:50 на тэлеканале "Беларусь 5".
Мінскае "Юнацтва" сёння ў Фінляндыі сустрэнецца з ТПС. Прамая трансляцыя ў 18:50
9 октября 2018













