Мінскае "Юнацтва" сёння згуляе з фінскім клубам "Лахці Пеліканс"

15 октября 2019

Увага балельшчыкаў беларускага спорту сёння будзе прыкавана да лігачэмпіёнскага паядынку паміж мінскім "Юнацтвам" і фінскім клубам "Лахці Пеліканс". І наша каманда за крок ад выхаду ў плэй-оф турніру. Перамога ў асноўны час гарантуе "Юнацтву" месца ў накаўт-раўндзе, пры гэтым на паралельны матч у Лазане азірацца будзе не трэба.