Мінскае "Юнацтва" з гэтага часу - самая тытулаваная каманда краіны

11 апреля 2019

Аб падзеі ў беларускім спорце, якая адбылася напярэдадні позна ўвечар, але не магла не выклікаць буры эмоцый. Мінскае "Юнацтва" з гэтага часу - самая тытулаваная каманда краіны. У пятым матчы залатой серыі Кубка Прэзідэнта сталічныя "мядзведзі" вырвалі перамогу ў гродзенскага "Нёмана". І тым самым узялі 8-мы трафей у сваёй гісторыі. Цікава, што клубу Міхаіла Захарава атрымалася перамагчы ў фінале на "Чыжоўка-Арэне". Бо ў мінулых двух сезонах у бітве з камандай з Гродна родны лёд не дапамагаў. Усе паядынкі вырашальнай серыі складаліся для "Юнацтва" і "Нёмана" няпроста. Лёс Кубка вырашыла, па факце, адна шайба - гэта быў залаты буліт. Усе пераможныя эмоцыі сабрала Крысціна Камыш.

Мінскае "Юнацтва" ў плэй-оф Экстралігі  было не спыніць. Разгром моладзевай зборнай Беларусі, "Дынама-Маладзечна". Саперніка па фінале Кубка Прэзідэнта камандзе Міхаіла Захарава прыйшлося  чакаць доўга. 7 гульняў правялі "Нёман" і салігорскі "Шахцёр" у 1/2-й. Пасля хакеісты з Гродна прызнаюцца, што паражэнне нельга спісаць на фізічную стомленасць.

Лёс трох з чатырох матчаў фіналу вырашаўся ў авертайме. "Юнацтва" вярнулася з выезду з Гродна з перавагай у серыі - 3:1. І адзінае, пра што прасілі трэнеры, перад пятай гульнёй дома - не думаць пра Кубак. 

Сцэнарый пятага матча па драматургіі нічым не саступіў усім папярэднім. 0:0 пасля 40 хвілін гульні. Але памылка гульцоў "Нёмана" ў трэцім перыядзе - і залаты буліт ад Станіслава Лапачука.

Другую шайбу "Юнацтва" правяло ўжо ў пустыя вароты - 2:0.

Ніхто не ўспомніць зараз галы. Усе запомняць эмоцыі. Серыя завяршылася - 4:1. 

Апошні раз "Юнацтва" паднімала Кубак у сезоне 2015-2016. Тады абгулялі "Шахцёр". Кубак паднімалі Захараў, і нападаючыя - Развадоўскі  і Парфеевец.

А таксама Усевалад Кашкар і Аляксей Пратасеня. Цяперашні склад, які абнавіўся больш чым на 80 %, перапісаў гісторыю клуба. "Юнацтва" зноў лепшае ў краіне. Каманда - васьміразовы чэмпіён Беларусі. 

А вось гэта эксклюзіў Агенцтва тэленавін. Як правіла,  такія моманты застаюцца па-за эфірам. Важыць Кубак 18 кілаграмаў, з іх 10 - гэта чыстае серабро. Чаша трафея месціць 5 літраў. І адзін раз за сезон парушыць дысцыпліну можна.

Так каманда падзякавала галоўнаму трэнеру. Міхаіл Захараў, у сваю чаргу, адразу абнавіў залу славы "Юнацтва".


Паралельна з тытулам "Юнацтва" атрымала права выступаць у хакейнай Лізе чэмпіёнаў у наступным сезоне. Зараз у большасці хакеістаў, каманд, якія гуляюць  у фінале,  будзе водпуск, а некаторыя далучацца да зборнай Беларусі. Нацыянальная каманда ў канцы красавіка адправіцца  ў Нур-Султан на чэмпіянат свету ў першым дывізіёне, каб вярнуцца ў эліту сусветнага хакея.