"Мінская лыжня" перадае эстафету "Снежнаму снайперу"

10 февраля 2019

Сёння "Мінская лыжня" перадае эстафету "Снежнаму снайперу". Да пачатку заключных гонак фінальнага этапу рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў застаецца ўсяго паўтары гадзіны.

Першыя пераможцы спаборніцтваў па біятлоне сталі вядомыя яшчэ ў пятніцу - тады ў Цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі "Раўбічы" прайшлі спрынтарскія гонкі ў хлопчыкаў і дзяўчынак у трох узроставых групах. І тут выступаюць самыя хуткія і трапныя. Бо гэта трэці этап. На першым атлеты прайшлі раённы адбор, дзе было зарэгістравана больш за 20 000 удзельнікаў, затым   абласны. Сёння ў праграме спаборніцтваў тры змяшаныя эстафеты ў кожнай узроставай групе.

Павел Ягораў, памочнік старшыні Прэзідэнцкага спартыўнага клуба: "Балельшчыкі абавязкова павінны прыехаць у Раўбічы. Чаму, таму што яшчэ больш канкурэнцыі на лыжні, бо самыя-самыя лепшыя, нагадаем, што ў эстафету адбіраюцца толькі па два хлопчыкі і дзве дзяўчынкі, гэта змяшаная эстафета. У тым ліку будзе магчымасць прыехаць бацькам падтрымаць сваіх дзяцей, але і, вядома ж, аднакласнікі, таксама мы запрашаем іх у Раўбічы. Для чаго, для таго каб падтрымаць нашых хлапчукоў і дзяўчынак, ім гэта неабходна".

Для тых, хто ўсё ж будзе назіраць за спаборніцтвамі дома, прамыя трансляцыі з Раўбіч будзе весці тэлеканал "Беларусь 5. Інтэрнэт". У 10:30 на эстафетную гонку выйдзе сярэдняя ўзроставая група 13-14 гадоў. У 11:50 на старце будуць самыя малодшыя ўдзельнікі 11 і 12 гадоў, а катэгорыя 15-16 - самая дарослая - сыдзе на лыжню праз гадзіну. У 14 гадзін пачнецца ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў і прызёраў "Снежнага снайпера - 2019"!