"Мінская лыжня". Хутчэйшай за ўсіх аказалася каманда службы бяспекі Прэзідэнта

25 февраля 2017

Больш чым 2 тысячы жыхароў Мінска і гасцей сталіцы сёння сталі ўдзельнікамі спартыўнага свята "Мінская лыжня". Сёлета яно праходзіла ў Вяснянцы. Аматары лыжнага спорту не раз адзначалі, што практычна ў цэнтры горада ўдалося пабудаваць якасную лыжаролерную трасу.

Першымі на старт эстафеты выйшлі каманды аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. Перамогу святкаваў квартэт з Віцебскай вобласці. Лыжнікі Брэсцкай вобласці другія. Тройку лідараў замкнула Мінская вобласць. Затым на трасу выйшлі прадстаўнікі сілавых структур. Хутчэйшай за ўсіх аказалася каманда службы бяспекі Прэзідэнта. Другімі фінішавалі супрацоўнікі МНС. Бронза ў прадстаўнікоў Генпракуратуры. А ўжо пасля паўдня настаў час масавых гонак, у якіх прынялі ўдзел усе, хто жадаў.

На фінішы кожнага спартсмена чакаў памятны медаль. Балельшчыкі таксама не сумавалі. Была падрыхтаваная вялікая забаўная праграма. Як вынік - зімовае свята стала па-сапраўднаму цёплым.