На малой "Чыжоўцы-Арэне" прайшоў фінал "Залатой шайбы". Гэта хакейны турнір сярод дзяцей і падлеткаў на прызы Прэзідэнта Беларусі. У вырашальным паядынку ў старэйшай узроставай групе сышліся дзве мінскія каманды: "Тарнада" з Заводскага раёна сталіцы і "Партызан" з Партызанскага. Завадчане прайгравалі 1:2, але за лічаныя хвіліны да фінальнай сірэны змаглі зраўнаваць лік, а за 18 секунд і зусім выйсці наперад. Гэта той выпадак, калі дзіцячы турнір па эмоцыях можна супаставіць з узроўнем гульні зорак сусветнага хакея.
У жлобінскага "Металурга" бронза "Залатой шайбы" ў старэйшай узроставай групе
Не менш займальна развіваліся падзеі і ў матчы за трэцяе месца, дзе пераможная шайба была закінута на заключнай хвіліне трэцяга перыяду. "Металург" з Жодзіна ў выніку з лікам 2:1 перайграў "Прынёманскіх ястрабаў”.
Фінал "Залатой шайбы" ў малодшай узроставай групе пройдзе ў Бабруйску
Ужо на наступным тыдні інтрыга вырашыцца і ў малодшай узроставай групе. Фінал спаборніцтваў пройдзе ў Бабруйску.













