Мінск зацверджаны ў якасці кандыдата на правядзенне чэмпіянату Еўропы па футболе 2020-га года

20 сентября 2013

Такое рашэнне сёння прыняў выканаўчы камітэт УЕФА. Акрамя Мінска за права прыняць ЕУРА паспрачаюцца яшчэ 38 гарадоў. У выпадку поспеху ў беларускай сталіцы пройдуць тры матчы групавой стадыі турніру і адзін паядынак раўнда плэй-оф. Спіс з 13 гарадоў - гаспадароў чэмпіянату Еўропы УЕФА падасць 25 верасня наступнага года.