Мінск згуляе з Нёманам, а Днепр з Шахцёрам. У Доме футбола сёння прайшла жараб'ёўка паўфіналаў футбольнага Кубка Беларусі. Матчы за выхад у фінал пройдуць 15 красавіка, фінальны паядынак запланаваны на 3 мая, а месцам яго правядзення стане Барысаў-Арэна.














