Мінск прыняў фінал баскетбольнага праекта "Крок у будучыню"

27 апреля 2021
Пошук новых талентаў у самую тытулаваную зборную краіны ў гульнявых відах спорту. Галоўны трэнер жаночай нацыянальнай каманды па баскетболе Наталля Трафімава сёння ў складзе экспертнай групы назірала за фіналістамі маштабнага праекта "Крок у будучыню". 16 лепшых баскетбалістак 11-12 гадоў і столькі ж юнакоў аказаліся ў вырашальным этапе сумеснага праекта Беларускай федэрацыі баскетбола і ФІБА Еўропа. Мерапрыемства дапаможа не толькі выявіць самых перспектыўных спартсменаў гэтага ўзросту, але і павысіць кваліфікацыю трэнерскіх кадраў і выкладчыкаў фізічнай культуры.

Сёння сталі вядомыя пераможцы ў баскетболе тры на тры, вызначаны лепшыя снайперы праекта і трыумфатары конкурсу майстэрства. Спецыяльныя прызы атрымалі па чатыры лепшыя спартсмены і спартсменкі. Але больш важна для моладзі было заявіць аб сабе на своеасаблівым конкурсе талентаў, каб ужо зараз трэнеры маглі разлічваць на яе ў будучыні.