Мінск прыняў 32-і чэмпіянат Еўропы па кітайскіх шахматах сянці

29 июля 2019

Інтэлектуальны спорт шырока развіты на планеце - у сянці гуляюць больш за паўтара мільярда чалавек. У гэтым годзе ў спаборніцтвах узялі ўдзел 40 лепшых шахматыстаў з сямі краін. Разыгралі 5 камплектаў медалёў. Сярод мужчын другое і трэцяе месца занялі беларускія шахматысты - Сяргей Карчыцкі і Павел Паўловіч. У турніры жанчын бронзавую ўзнагароду выйграла мінчанка Дар'я Камара.

Рэкордным турнір стаў і па колькасці маладых удзельнікаў. Усяго ў групе да 18 гадоў было 12 юных гросмайстраў. У гэтай намінацыі беларус Уладзіслаў Харламаў заняў другое месца.