Мінск прымае жаночы чэмпіянат Еўропы па індархакеі

22 января 2016

У Мінску стартаваў чарговы буйны спартыўны турнір: сталіца прымае жаночы чэмпіянат Еўропы па індархакеі. Упершыню ў нашу краіну прыехалі восем наймацнейшых зборных кантынента, у ліку якіх і каманда Беларусі. У сваім першым матчы нашы дзяўчаты сенсацыйна адолелі шматразовых чэмпіёнак Старога Свету і планеты - зборную Германіі - 4:3.

Наступны паядынак нашы правядуць сёння ў 19:30, у саперніках - Украіна. Гэтую сустрэчу ў прамым эфіры пакажа "Беларусь 5". Чэмпіянат праходзіць у Палацы спорту, уваход вольны. У раўнд плэй-оф выходзіць па дзве каманды з кожнай групы. Нагадаем, на мінулых турнірах беларускі заваявалі дзве сярэбраныя і дзве бронзавыя ўзнагароды.