Мінск прымае жаночы чэмпіянат Еўропы па індархакеі

22 января 2016

Мінск працягвае эстафету высокіх спартыўных падзей. Сёння беларуская сталіца прымае жаночы чэмпіянат Еўропы па індархакеі. Умовы тут трохі адрозніваюцца ад класічнага паядынку на лёдзе і з шайбай. Аб правілах гульні і саперніцах беларусаў - сюжэт Алены Гарэльчык.

Еўрапейскі хакей у Мінску. Некалькі гадзін застаецца да пачатку жаночага чэмпіянату Еўропы па індархакеі. Не блытаць з хакеем на траве.

Індор - гэта, хутчэй, зімовы варыянт, у дадатак від спорту неалімпійскі. Хоць дынамічнасцю і відовішчнасцю калі не пераўзыходзіць, дык ані не саступае.

У індархакеі наша жаночая зборная шостая ў Еўропе, у хакеі на траве беларускі на 18-м месцы. Дарэчы, і ў адным і ў іншым відзе спорту ў нас у краіне гуляе адна і тая ж каманда.

Чэмпіянат Еўропы, дарэчы, праводзіцца раз на два гады. За апошнія 10 гадоў беларускі чатыры разы станавіліся яго прызёрамі. Два разы выйгравалі серабро, двойчы бронзу.

Першыя матчы ў Палацы спорту пачнуцца ў 10 гадзін раніцы. Уваход на чэмпіянат Еўропы вольны. Прамыя трансляцыі паядынкаў з удзелам нашай зборнай будзе весці тэлеканал "Беларусь 5".

Першы матч беларускі правядуць ужо сёння днём супраць каманды Германіі, а ўжо ўвечар згуляюць з украінкамі. Яшчэ адзін сапернік нашай зборнай - каманда Аўстрыі.