Мінск прымае жаночы чэмпіянат Еўропы па індор-хакеі

24 января 2020
У Мінску сёння стартаваў жаночы чэмпіянат Еўропы па індор-хакеі. За тры дні вызначаць лепшую каманду кантынента сярод васьмі зборных. У гэтыя хвіліны свой першы матч на турніры праводзяць беларускі. Наша каманда выйгравала пасля першай паловы ў Аўстрыі 4:1. Кадры мы атрымліваем у прамым эфіры. Трансляцыя ідзе на "Беларусь 5". Таксама ў нашай групе Нідэрланды і Швейцарыя. Дзве лепшыя каманды выйдуць у паўфінал. Адзначым, беларускі - дзеючыя бронзавыя прызёры чэмпіянату Еўропы.