Мінск прымае ўдзельнікаў міжнароднага марафону электрамабіляў "Ралі міру - 2019"

3 июня 2019
Мінск  сёння прымае ўдзельнікаў міжнароднага марафону электрамабіляў "Ралі міру - 2019", які стартаваў напрыканцы мая ў Монтэ-Карла. У маршруце спаборніцтваў 30 этапаў.  Сёння гоншчыкі спыніліся ў нашай сталіцы  на выпрабавальным палігоне Акадэміі навук. Тут гасцям паказалі, на што здольныя беларускія інжынеры.  Электробусы, электрабайкі і экамабілі - распрацоўка нашых навукоўцаў. На іх з цікавасцю пракаціліся ўдзельнікі марафону. Дарэчы, каб перамагчы ў гэтым ралі, трэба быць не самым хуткім, а дакладным. Вынікі гонкі замяраюць адносна эталоннага часу  праходжання маршруту.