Мінск прымае турнір Еўрапейскай тэніснай федэрацыі

24 февраля 2021

У Мінску праходзіць першы турнір Еўрапейскай тэніснай федэрацыі. Свае сілы на міжнародным першынстве спрабуюць дзеці з 13 краін - ад Вялікабрытаніі да Арменіі, ад Германіі і да Казахстана. Хлопцы и дзяўчаты - старэйшыя за 12 гадоў, таму для многіх - гэта першы спаборніцкі вопыт у жыцці. З-за эпідсітуацыі меры засцярогі з боку арганізатараў на самым высокім узроўні.

Андрэа Храмека, галоўны суддзя турніру: "Вядзецца маніторынг пастаянна. Кожны ўдзельнік турніру, па-за залежнасцю ад таго - ці гулец гэта, прадстаўнік або суддзя - запаўняюць свае звесткі, звесткі аб кантактах, якія захоўваюцца, каб у выпадку захворвання можна было выявіць спіс кантактаў. Плюс, зразумела, імкнёмся абмяжоўваць прысутнасць прадстаўнікоў на кортах. Акрамя гульцоў, дазваляецца знаходзіцца толькі па адным прадстаўніку".

У турнірнай сетцы хлопчыкі і дзяўчынкі падзелены на 8 груп па 4 чалавекі ў кожнай. У плэй-оф трапілі толькі па адным тэнісісце.. Фінал адбудзецца ў гэтую суботу - 27 лютага.