Мінск прымае Калядны міжнародны турнір аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі

4 января 2017

Навагоднія святы ў Мінску немагчыма ўявіць без Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на прыз Прэзідэнта Беларусі. Спаборніцтвы, якія пройдуць ужо 13 раз, пачынаюцца сёння. Традыцыйна ўсе паядынкі прыме "Чыжоўка-Арэна". Першы матч стартуе ў 12 гадзін, гэта сустрэча зборных Фінляндыі і Германіі. Пра рэгламент турніру і цырымонію адкрыцця - Крысціна Камыш.

Адна з самых яркіх і сімвалічных падзей падчас навагодніх свят. Добрая міжнародная традыцыя  -   сустрэча аматараў хакея ў Мінску. Трынаццаты Калядны турнір стартуе ўжо сёння.
  
Усе каманды прыбылі ў Мінску. Учора некаторыя зборныя правялі першыя трэніроўкі.  Сёлета на турніры выступяць зборныя з Германіі, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, Расіі, Славакіі, Фінляндыі, Швейцарыі, а таксама пачатковец Каляднага турніру -  каманда Балканаў.

Рэгламент спаборніцтваў не змяніўся. На папярэднім этапе зборныя падзеленыя на дзве групы, пасля чаго дружыны, якія занялі ў сваіх квартэтах другія месцы, разыграюць бронзавыя медалі.  Пераможцы сустрэнуцца ў фінальным паядынку.

У 12 гадзін пачнецца першы матч турніру. Арганізатары спаборніцтваў таксама абяцаюць маляўнічую цырымонію адкрыцця. Цырымонія адкрыцця турніру пачнецца ў 17:30. Следам у 19:00 каманда Беларусі згуляе з Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі. Усе матчы будуць праходзіць на "Чыжоўка-Арэне".  А паядынкі з удзелам нашай краіны будзе трансляваць тэлеканал "Беларусь 5".