Мінск прымае чэмпіянат свету па брэйк-дансе

29 января 2016

Спаборніцтва па вулічных танцах ладзіцца шосты раз. Але ж у такім фармаце ўпершыню! Сем краін, больш за 400 удзельнікаў змагаюцца ў трох намінацыях. Пераможцы трапяць на сусветны фінал па брэйк-дансе ў Францыі.

Юлія Токар пабывала на спаборніцтвах.

Дынамічныя біты фанк-трэкаў зараджаюць іх энергіяй і танцоры ствараюць новыя стэпы, тарталы і бэбі фрызы. У гэтыя хвіліны стартаваў Адкрыты чэмпіянат Беларусі па брэйк-дансе.

Брэйк-данс - гэта вулічны танец, дзе самае галоўнае: свабода рухаў і імправізацыя. Каб навічку вывучыць базавыя элементы, спатрэбіцца каля месяца. А вось каб выканаць так званую «пробку» - скачок на спіну - не менш за два.

Сеня і заўтра падчас чэмпіянату ў танцавальных баталіях сустрэнуцца майстры вулічных танцаў з Беларусі, Расіі, Латвіі, Казахстана і Грузіі. Лепшых вызначаць у трох намінацыях.

Дзевяцігадовая Таісія Беразанская толькі паўгода займаецца брэйкінгам. Але ўжо ўмее выконваць далёка не дзявочыя трукі: круціцца на галаве і стаяць на руках, кола.

А вось удзельнік з Расіі Аляксандр Бакаржыеў да свайго выступлення рыхтаваўся сур'ёзна. Бездакорныя эйр-твісты і футворкі - сведчанне амаль трох месяцаў напружаных трэніровак.

Заўтра адбудзецца фінальны этап танцавальнага фэсту, падчас якога вызначаць пераможцаў у кожнай намінацыі, якія 5 сакавіка прадставяць сваю краіну на сусветным чэмпіянаце ў французскім Марсэлі.