Мінск прыме Еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль

22 ноября 2014

Добрыя навіны прыйшлі са сталіцы Азербайджана Баку. Паўгадзіны таму Мінск быў аб'яўлены сталіцай Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю 2019 года. Сёння Беларусь прэзентавала сваю заяўку, затым адбылося выніковае - і пераможнае для нас - галасаванне. У склад нашай дэлегацыі ўваходзяць алімпійскія чэмпіёны Юлія Несцярэнка і Дзмітрый Даўгалёнак. Варта адзначыць, у алімпійскім фестывалі ўдзельнічаюць больш за пяць тысяч спартсменаў ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў з усёй Еўропы. Пры правядзенні спаборніцтваў, паводле афіцыйнага пратаколу, павінны быць выкананыя ўсе працэдуры МАК: эстафета і запальванне алімпійскага агню, парад нацый і цырымонія адкрыцця, клятва спартсменаў і спартыўных суддзяў, узняцце алімпійскага флага.