Мінск прыме 45-ю Сусветную шахматную алімпіяду 2022 года

4 октября 2018

Мінск прыме 45-ю Сусветную шахматную алімпіяду 2022 года. Гэта прыемная навіна прыйшла з Грузіі, дзе праходзіць генеральная асамблея Міжнароднай федэрацыі шахмат. Акрамя Беларусі на арганізацыю турніру прэтэндавалі Карэя і Туніс. І сёння ж у Батумі старшыня Беларускай федэрацыі шахмат Анастасія Сарокіна абрана віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі.

Найбліжэйшая шахматная алімпіяда пройдзе ў 2020 годзе ў расійскім Ханты-Мансійску.