Мінск прэтэндуе на статус міжнароднай сталіцы веласпорту

5 сентября 2013

Мінск - сталіца веласпорту… Пытанне аб стварэнні веласіпеднага клуба Мінск абмяркоўвалі сёння ў Мінгарвыканкаме. Мэта такога праекта - заняць ганаровае месца на міжнародным алімпе веласпорту. Гэта магчыма дзякуючы развіццю веласіпеднага руху і адраджэнню традыцый беларускага веласпорту. Тым больш што ўдзел у гэтым прымуць высокапрафесійныя спартсмены. Не менш важны і той факт, што стварэнне велаклуба паўплывае на папулярнасць велатрэка ў спартыўным комплексе Мінск-Арэна.