Мінск атрымаў права прыняць спаборніцтвы высокага ўзроўню

22 ноября 2014

Эстафета і запальванне алімпійскага агню, парад нацый і цырымонія адкрыцця, клятва спартсменаў і ўзняцце алімпійскага флага - усё гэта збярэ ў сабе Мінск у 2019. Сёння наша краіна чарговы раз пацвердзіла статус спартыўнай дзяржавы, сведчаннем чаго стала навіна, якая прыйшла з Баку: Мінск абралі сталіцай Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю. У Азербайджане Беларусь прэзентавала сваю заяўку, затым адбылося выніковае - і пераможнае для нас - галасаванне. Мінск падтрымалі ўсе ўдзельнікі Генасамблеі еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. Адзін з фактараў, які паўплываў на выбар Мінска, - праведзены на высокім узроўні чэмпіянат свету па хакеі.


Георгій Катулін, генеральны сакратар НАК Беларусі (па тэлефоне)


Юнацкі алімпійскі фестываль - адзін з самых маштабных спартыўных форумаў на планеце. Праходзіць раз на два гады. У 2015 самыя спартыўныя юніёры збяруцца ў Азербайджане, праз два гады ў Венгрыі. У 2019 эстафету прымае Беларусь. У Мінску юнацкі алімпійскі форум збярэ больш за 5000 еўрапейскіх гасцей. З іх каля 3500 - спартсмены ва ўзросце ад 14 да 18 гадоў. Спаборніцтвы пройдуць у дзевяці відах спорту: лёгкай атлетыцы, гандболе, валейболе, баскетболе, плаванні, дзюдо, спартыўнай гімнастыцы і тэнісе. Такім чынам, у 2019 годзе ў Мінску адбудзецца планетарнае свята спорту з усімі атрыбутамі Алімпійскіх гульняў.