"Мінск" перамог "Славію" ў чэмпіянаце Беларусі па футболе

21 октября 2020

"Мінск" перамог "Славію" з лікам 2:1 у перанесеным матчы 21-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. У складзе пераможцаў забівалі Насібулін і Ануфрыеў. Праўда, істотных змяненняў у становішчы ў турнірнай табліцы гэты вынік не прынёс. Гаспадары зраўнаваліся па набраных ачках з "Віцебскам" - у каманд па 34 балы. "Мінск" пакуль на 11-м месцы. "Славія" размясцілася адным радком ніжэй, саступаючы "гараджанам" 6 ачкоў.