"Мінск" перайграў "Іслач" у чэмпіянаце Беларусі па футболе

6 ноября 2020

"Мінск" вырваў перамогу ў "Іслачы" у матчы 28-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі. Госці прайгравалі па ходзе першага тайма 1:2, але ў пачатку другога здолелі лік зраўняць. Каманды яшчэ раз абмяняліся забітымі галамі, справа рухалася да нічыёй 3:3, пакуль на трэцяй дададзенай хвіліне сустрэчы Кірыл Зіновіч не вывеў "Мінск" наперад, прынесучы тым самым пераможныя тры ачкі. У турнірнай табліцы "Мінск" падняўся на 9 месца і гарантаваў сабе захаванне прапіскі ў Вышэйшай лізе.