"Мінск" на сваім полі абгуляў "Белшыну"

22 июня 2015

Перапынілася 5-матчавая серыя без паражэнняў і прапушчаных мячоў "Белшыны". У 11-м туры чэмпіянату Беларусі "Мінск" на сваім полі абгуляў бабруйчан, 2:1. Гродзенскі "Нёман" у Брэсце выйграў у "Дынама", 3:1. "Слуцк" і "Гомель" мячоў не забілі, 0:0. Сёння пройдуць яшчэ чатыры паядынкі. Матч "Граніт" - "Тарпеда-БелАЗ" у прамым эфіры на "Беларусь 5".