Мінск можа прыняць чэмпіянат Еўропы па футболе 2020 года

19 сентября 2014

Ці стане Мінск сталіцай еўрапейскага футбола, мы даведаемся сёння. Лёс беларускай заяўкі (у яе ўключана новая арэна на 33 тысячы месцаў, якую пабудуюць ля стадыёна Трактар) будзе вырашаны на выканкаме УЕФА. Усяго на Еўра-2020 прэтэндуюць 19 гарадоў, але матчы турніру прымуць толькі 13. Хто трапіў у спіс 6 няўдачнікаў, даведаемся сёння ў 14:00.


Нагадаем, рашэнне правесці турнір у розных гарадах звязана з тым, што ў 2020 годзе будзе адзначацца юбілейная дата - 60 гадоў з моманту правядзення першага чэмпіянату Еўропы ў гісторыі.