Мінск рыхтуецца прыняць турнір імя Алега Караваева

21 ноября 2013

Мінск рыхтуецца прыняць 20-ы турнір імя першага беларускага барца - алімпійскага чэмпіёна Алега Караваева. На турніры, акрамя гаспадароў, выступяць спартсмены з Расіі, Украіны, Казахстана, Польшчы, Грузіі і Літвы. Гаспадары вырашылі заявіць дзве каманды.


Прызавы фонд спаборніцтваў - 60 тысяч долараў. Палова дастанецца камандзе-пераможцы. Цырымонія адкрыцця турніру пачнецца заўтра ў 16:30. Услед за ёй фінальныя схваткі. Уваход у Палац спорту свабодны.