Мінск рыхтуецца прыняць чэмпіянат Еўропы па самба

18 мая 2017

У сталічным Палацы спорту 27 камплектаў медалёў будуць разыграныя ў трох раздзелах: баявое самба, мужчынскае і жаночае класічнае - па 9 камплектаў узнагарод у кожным з іх. У кантынентальным першынстве прымуць удзел каля 500 спартсменаў з 30 краін.

Спаборніцтвы стартуюць заўтра. З 10 раніцы папярэднія паядынкі. У 17:30 цырымонія адкрыцця, а адразу ж пасля яе першыя фіналы чэмпіянату.