Мінск гатовы прыняць Еўрапейскія гульні ў 2019 годзе

21 октября 2016

Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт Беларусі на сустрэчы з выконваючым абавязкі кіраўніка Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. Янез Качыянчыч адзначыў, што гэтыя спаборніцтвы павінны стаць кваліфікацыйным этапам перад Алімпійскімі гульнямі ў Токіа. 

Выступаючы на 45-м пасяджэнні генасамблеі ЕАК, Аляксандр Лукашэнка прапанаваў арганізацыі распрацаваць праект у сферы дадатковай адукацыі для спартсменаў, якія завяршылі кар'еру. Яны могуць стаць трэнерамі, менеджарамі, спартыўнымі спецыялістамі. Таксама, паводле слоў Прэзідэнта, можна прадугледзець сістэму грантаў на пачатак уласнай справы. Асабліва калі гаворка ідзе пра арганізацыю спартыўных школ або клубаў для дзяцей. Бо менавіта дзіцяча-юнацкі спорт, падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, з'яўляецца асновай для спорту вышэйшых дасягненняў. 

Нагадаем, Першыя Еўрапейскія гульні прайшлі ў Баку летась. У спаборніцтвах прынялі ўдзел больш за пяць тысяч спартсменаў з 50-ці еўрапейскіх краін. Беларускія атлеты заваявалі 43 узнагароды, адзначым, 10 з іх - залатыя. На другую Еўраалімпіяду першапачаткова прэтэндавалі Расія і Нідэрланды.