Белурась атрымала перамогу над Польшчай у другім матчы алімпійскай кваліфікацыі

2 сентября 2016

А зараз час вялікага хакея. "Мінск-Арэна" прымае алімпійскі кваліфікацыйны турнір. Сярод фаварытаў у барацьбе за запаветную пуцёўку і беларусы. Наша каманда напярэдадні сустракалася з датчанамі і святкавала вельмі важную перамогу з лікам 5:2. І ўжо сёння днём скандынавы змагаліся са славенцамі, а ў сем вечара пачаўся паядынак Беларусь - Польшча.

Каля галоўнай хакейнай арэны краіны працуе наш карэспандэнт Павел Капуцкі. Ён сачыў за паядынкам з заходнімі суседзямі (прамое ўключэнне).