Мінімум 5 ліцэнзій павінны заваяваць беларускія стралкі на будучую Алімпіяду

10 февраля 2020
Пакуль у актыве нашай зборнай два пропускі ў Токіа: Марыя Мартынава і Юрый Шчарбацэвіч ужо могуць браніраваць сабе білеты ў Японію. 

Найбліжэйшым стартам, дзе беларускія стралкі змогуць заваяваць ліцэнзіі ў Токіа, стане чэмпіянат Еўропы. 23  лютага ён стартуе ў польскім Вроцлаве.