Міні-футбол. Вызначыліся ўсе чвэрцьфіналісты

18 мая 2020
"Дарожнік" прагназуема абгульвае "Шчучын" і ў другім матчы 1/8 фіналу чэмпіянату Беларусі па міні-футболе 7:2 - і выходзіць у наступны раўнд на гомельскі ВРЗ. Лідар рэгулярнага сезона - БЧ - згуляе з "УУС-Дынама", "Вітэн" - з камандай ЦКК, а "Сталіца" - з клубам "Барысаў-900". Матчы пройдуць 21 і 24 мая.