Міні-футбол. ЧЕ-2022. Зборная Беларусі згуляе з камандай Ізраіля

6 апреля 2021
Матч адборачнага турніру на чэмпіянат Еўропы 2022 года. Зборная Беларусі па міні-футболе згуляе сёння супраць каманды Ізраіля. Сустрэча ў мінскім Палацы спорту "Уручча" стартуе а другой гадзіне дня. Прамую трансляцыю будзе весці наш спартыўны тэлеканал "Беларусь 5". Нагадаем, беларусы ў турнірнай табліцы пятай групы на трэцім месцы: 3 балы ў актыве пасля чатырох паядынкаў. У фінальную стадыю выйдуць дзве наймацнейшыя каманды квартэта.