У Францыі "Мінчанка" саступае мясцоваму "Расінгу" 0:3

22 ноября 2018

Дэбют з паражэння. "Мінчанка" ў першым матчы групавога розыгрышу валейбольнай Лігі чэмпіёнаў у Францыі саступае мясцоваму "Расінгу" 0:3. Апанент, дарэчы, двухразовы трыумфатар турніру. У наступным туры, 19 снежня, "Мінчанка" прымае італьянскую "Навару".