"Мінчанка" ў матчы 15-га тура расійскай Суперлігі сёння сустракаецца з "Ленінградкай"

2 февраля 2019

"Мінчанка " ў матчы 15-га тура расійскай Суперлігі сёння ў Санкт-Пецярбургу сустракаецца з мясцовай "Ленінградкай". Апанент на радок вышэйшы за беларусак - на 9-ым месцы, на 4 балы менш у мінчанак, але ёсць яшчэ гульня ў запасе. Клубы ўжо сустракаліся ў лістападзе мінулага года ў Мінску, і тады расіянкі ўступілі 0:3. Сёння "Мінчанка" пастараецца здабыць чарговую вікторыю, у 19:50 - прамая трансляцыя матча на "Беларусь 5".