"Мінчанка" згуляе першы дамашні матч з пустымі трыбунамі

27 ноября 2020

Валейбольная "Мінчанка" нарэшце правядзе дамашні матч у Суперлізе. Аднак пройдзе сустрэча супраць саратаўскага "Пратона" пры пустых трыбунах Палаца спорту "Уручча". Пачатак гульні а 18-й гадзіне. Журналістам таксама будзе няпроста трапіць у залу – трэба будзе прад'явіць свежы тэст ПЛР. Такое рашэнне Усерасійскай федэрацыі валейбола, у юрысдыкцыю якога ўваходзіць правядзенне Суперлігі.