"Мінчанка" правяла першы матч пасля каранціну

12 октября 2020

Валейбольная "Мінчанка" напярэдадні правяла першую гульню ў расійскай Суперлізе пасля ізаляцыі, звязанай з выяўленнем у камандзе каранавіруса. І саступіла на выездзе "Енісею" з лікам 1:3. Самай дзейснай у складзе "Мінчанкі" стала Маргарыта Сцепаненка, на рахунку якой 15 балаў. Шлях да гэтай гульні быў у беларусак доўгім - пасля свайго каранціну на мінулым тыдні не адбыўся і паядынак супраць "Дынама-Метара", бо ў чэлябінскім клубе таксама былі сімптомы COVID-19. Перанесеныя сустрэчы значацца ў календары ў снежні.