Мінчанка" супраць "Эджзаджыбашы". Прамая трансляцыя - на тэлеканале "Беларусь 5"

10 апреля 2018

Барацьба за другі па значнасці клубны трафей кантынента - у жаночым валейболе. У гэтыя хвіліны "Мінчанка" праводзіць у Турцыі адказны фінальны матч Кубка ЕКВ супраць "Эджзаджыбашы". Тыдзень назад тытулаваны сапернік быў мацнейшы за беларускую каманду - 3:1. Таму сёння "Мінчанка" можа саступіць толькі ў адным гейме, і толькі вікторыя 3:0 прынясе тытул нашай камандзе без залатой партыі. Зараз ідзе першы сэт, прамая трансляцыя - на тэлеканале "Беларусь 5".