"Мінчанка" падпісвае кантракт з Ганнай Каліноўскай-Гюнгер

10 июля 2018

"Мінчанка" падпісвае кантракт з адной з самых вопытных валейбалістак зборнай Беларусі Ганнай Каліноўскай-Гюнгер, паведамляе сайт клуба, якая ўжо абараняла колеры гэтай валейбольнай каманды. У мінулым сезоне блакіруючая выступала ў нямецкім "Аахене". Нагадаем, у новым сезоне "Мінчанка" заяўлена ў расійскую Суперлігу.