"Мінчанка" на выездзе перамагае "Сахалін" 3:1

20 января 2019

"Мінчанка" на выездзе перамагае прамога канкурэнта за выхад у плэй-оф расійскай Суперлігі. Каманда Віктара Ганчарова здабывае валявую перамогу над "Сахалінам" - 3:1, набірае сваё трынаццатае ачко ў рэгулярным чэмпіянаце і скарачае адставанне да ўсё таго ж "Сахаліна", што ідзе восьмым, да трох балаў. 27 студзеня "Мінчанка" прыме казанскае "Дынама".