Міхаіл Захараў пакідае "Юнацтва"

10 сентября 2019

Міхаіл Захараў  пакінуў пасаду галоўнага трэнера хакейнага "Юнацтва". Гэта звязана з тым, што кантракт з беларускай Федэрацыяй хакея не прадугледжвае сумяшчэнне дзвюх пасад. Нагадаем, Захараў з'яўляецца галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі. Чакаецца, што "Юнацтва" ўзначаліць Аляксандр Макрыцкі. Ужо заўтра "сталічныя мядзведзі" правядуць чарговы матч Экстралігі супраць "Дынама-Маладзечна", дзе і стане вядома імя пераемніка.