Міхаіл Захараў: Без розніцы, з кім гуляць у фінале

26 марта 2019

Без розніцы, з кім гуляць у фінале. Пра гэта заявіў Міхаіл Захараў, галоўны трэнер мінскага "Юнацтва". Учора сталічныя "мядзведзі" перамаглі "Дынама-Маладзечна" 6:3 у матчы 1/2 Кубка Прэзідэнта па хакеі. Серыя за "Юнацтвам" 4:0. 

У фінале "Юнацтва" згуляе або з "Нёманам", або з салігорскім "Шахцёрам". Пакуль у серыі да чатырох перамог гэтых каманд "гарнякі" вядуць 2:1. І сёння дома яны пастараюцца павялічыць сваю перавагу. Прамая трансляцыя матча ў 19:20 на тэлеканале "Беларусь 5".