Салігорскі "Шахцёр" і брэсцкае "Дынама" адкамандзіруюць па пяць гульцоў у нацыянальную зборную Беларусі для ўдзелу ў трох заключных матчах цяперашняга сезона. Для параўнання: з БАТЭ выкліканы толькі трое. Галоўны трэнер каманды Міхаіл Мархель агучыў спіс з 24 прозвішчаў на таварыскі паядынак у Румыніі, а таксама дзве сустрэчы Лігі нацый супраць Літвы і Албаніі. Пакуль беларусы знаходзяцца на першым месцы ў сваёй групе і маюць выдатныя шанцы падняцца ў другі дывізіён турніру.













