Міхаіл Мархель захаваў пасаду галоўнага трэнера зборнай па футболе

9 декабря 2020

Міхаіл Мархель, які не змог вывесці зборную Беларусі ў фінальную частку чэмпіянату Еўропы, застаецца ля руля каманды. Пра гэта паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола. Па выніках пасяджэння выканкама АБФФ, якое адбылося сёння, стала вядома, што Мархель працягне працу ў галоўнай камандзе краіны да канца 2021 года. Трэнер моладзевай зборнай Сяргей Яромка пакінуў пасаду настаўніка маладзёжкі.