Міхаіл Мархель вызначыўся з пашыраным спісам гульцоў

14 августа 2020
Галоўны трэнер нацыянальнай каманды па футболе Міхаіл Мархель вызначыўся з пашыраным спісам гульцоў, выкліканых на матчы Лігі нацый. На збор, які адбудзецца з 31 жніўня па 8 верасня, запрошаныя 33 футбалісты. Адзначым прысутнасць двух вопытных прадстаўнікоў жодзінскага "Тарпеда-БелАЗ" - абаронцы Максіма Бардачова і паўабаронцы Андрэя Хачатурана, а таксама маладога хаўбека брэсцкага "Руха" Дзяніса Грэчкі. Канчатковы склад з 23 гульцоў вызначыцца 24 жніўня. 4 верасня ў 21:45 зборная Беларусі ў рамках першага гульнявога дня прыме Албанію на мінскім стадыёне "Дынама". На наступны дзень "белакрылыя" адправяцца ў Алматы. Супрацьстаянне з Казахстанам пройдзе 7 чысла. Усе матчы адбудуцца без гледачоў.