Міхаіл Мархель - новы галоўны трэнер зборнай Беларусі па футболе

20 июня 2019

Такое рашэнне сёння прынята на пасяджэнні выканкама асацыяцыі. Да гэтага Міхаіл Мархель узначальваў моладзевую зборную краіны, якая нядаўна паспяхова стартавала ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы, разграміўшы 10:0 Гібралтар. Гэтая вікторыя стала найбуйнейшай у гісторыі каманды. А за час сваёй працы настаўнік чатырохразова выводзіў зборныя краіны да 17-ці і да 19-ці гадоў у элітныя раўнды чэмпіянатаў Еўропы. З нацыянальнай зборнай 6 верасня Мархель правядзе першы афіцыйны матч, на выездзе супраць Эстоніі ў рамках адбору на чэмпіянат Еўропы 2020 года. Шанцы на выхад на кантынентальны форум практычна страчаныя пасля чатырох  паражэнняў на старце, пасля чаго экс-рулявы Ігар Крывушэнка  быў адпраўлены ў адстаўку. Але "белыя крылы" разлічваюць пераадолець адбор праз Лігу нацый. У паўфінале спаборніцтваў у сакавіку наступнага года беларусы згуляюць з Грузіяй.