Міхаіл Карнавухаў перайшоў у навакузнецкі "Металург"

23 мая 2020
Міхаіл Карнавухаў перабіраецца ў Навакузнецк. Новым клубам галкіпера зборнай Беларусі стаў мясцовы "Металург". Адзначым, каманда выступае ў ВХЛ, а на гэтым тыдні стала фарм-клубам омскага "Авангарда". У мінулым сезоне да плэй-оф "кузня" не дабралася, як зрэшты, і Карнавухаў у КХЛ з мінскім "Дынама". Галкіпер правёў 12 матчаў за "зуброў" у мінулым розыгрышы, усяго ж на яго рахунку 44 сустрэчы за клуб. Таксама вартавы варот правёў 9 матчаў за зборную Беларусі на чэмпіянатах свету і ў алімпійскай кваліфікацыі.