Міжнародны турнір па сквошы правялі ў Мінску

6 февраля 2017

Упершыню на беларускай пляцоўцы сабраліся аматары і прафесіяналы з Расіі, Украіны, Літвы, Латвіі і Сербіі. У спаборніцтвах удзельнічалі спартсмены ўсіх прафесійных катэгорый, у тым ліку элітнай - ПРО Gold - гэта пераважна першыя ракеткі. Падчас турніру ўсе ахвотнікі маглі прайсці майстар-класы.

Зараз у сталіцы дзейнічаюць дзве школы па сквошы. Хутка атрымаць спартыўную адукацыю па гэтым відзе спорту можна будзе і ў адмысловай акадэміі. Яна пачне працаваць ужо на гэтым тыдні.