11 краін і каля 150 удзельнікаў. На "Чыжоўка-Арэне" сёння стартуе юбілейны, 25-ты, Міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта Беларусі. Гэта генеральная рэпетыцыя перад лістападаўскім чэмпіянатам свету. А таму спаборніцтвы адны з самых прадстаўнічых у календары самбістаў. У ранішняй праграме запланаваны кваліфікацыі. Пасля ўрачыстай цырымоніі адкрыцця, якая пачнецца ў пяць вечара, фінальныя сутычкі. Іх у прамым эфіры пакажа тэлеканал "Беларусь 5".
XXV Міжнародны турнір па самба на прызы Прэзідэнта Беларусі стартуе на "Чыжоўка-Арэне" ў Мінску
7 сентября 2021













