25 узнагарод прэстыжнага турніру па самба на прызы Прэзідэнта Беларусі застаюцца ў Мінску. У другі дзень спаборніцтваў катэгорыі "А" на сталічнай "Чыжоўка-Арэне" беларусы 8 разоў паднімаліся на п'едэстал і 2 пад дахам спарткомплексу гучаў беларускі гімн. У баявым самба роўных не было Сяргею Капылову, а ў спартыўным у жанчын золата заваявала Карына Шут. Нагадаем, напярэдадні нашы спартсмены ўзялі 17 узнагарод, 5 з якіх вышэйшай пробы.
Спецыяльныя прызы ад Прэзідэнцкага спартыўнага клуба атрымалі Таццяна Мацко ў намінацыі "За волю да перамогі" і расіянін Уладзімір Пятроў "За лепшую тэхніку". На дыван "Чыжоўка-Арэны" выходзілі прадстаўнікі 11 краін.













