Міжнародны турнір па баскетболе памяці У. Рыжанкова

6 декабря 2019
8 зборных - з пяці краін: у сталіцы стартаваў ХХІІІ Міжнародны турнір па баскетболе памяці Уладзіміра Рыжанкова - першага прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі і міністра спорту. У спаборніцтвах прымаюць удзел па 4 жаночыя і мужчынскія каманды  да 16-ці гадоў. У Мінск прыехалі зборныя Літвы, Польшчы, Малдовы, а таксама каманда з расійскага Краснагорска.

Завершыцца турнір у нядзелю. Пераможца вызначыцца па выніках аднакругавога  турніру. Беларускія дзяўчаты  сёння абгулялі Літву, 67:43. У гэтыя хвіліны гуляюць супраць паўночных суседзяў нашы хлопцы.